GUNESH - БЕЛАРУСЫ — ЛЮДЗІ МІРУ // ПРЭМ’ЕРА ЛІРЫК-ВІДЭА //

БЕЛАРУСЫ — ЛЮДЗІ МІРУ Словы i музыка: В. Шмат 1. Тут родны дом і першы крок, Жыццё маё, вачэй святло, Аксамітны водар траў, Які мяне ўскалыхаў! За ўсё, што маю ў жыцці, Удзячна я сваёй зямлі, За ранак кожны і за дні, Што маем з Божай дабрыні! Пр: Беларусы - людзі міру, Мы гасцей прымаем шчыра! Нашы сэрцы ў спадзяванні, А ў душы жыве каханне. Людзі міру, беларусы, Нам не трэба землятрусаў. Сваё неба, свая доля, Хлеб і жыта ў полі! 2. Наперад з вераю глядзім Хай будзе добра нам усім! Кожны хоча ў шчасці жыць, Мірным небам даражыць! Пр: БРЫДЖ: Мы свой лёс у руках трымаем, Міліёны глядзяць на нас, Мы надзею ў сэрцы маем І ў душы агонь ня згас!
Back to Top