ХараЧакра - Памяці Юлія Таўбіна (Official Video 2021) - Да Ночы Расстраляных Паэтаў 2021

Сёння, 29 кастрычніка 2021г. мы прадстаўляем Вашай увазе нашае відэа-асмысленне жыццёвага шляху Таўбіна (аўдыё-дарожка - гэта наш сінгл, якія выйшаў 29 кастрычніка 2020 г.). Атрымаўся сапраўдны фільм, з якога можна даведацца пра эпоху, пра падзеі таго часу, і яшчэ больш зразумець ступень таленту Юлія Таўбіна, які быў забіты такім маладым 29 кастрычніка 1937г. 29 кастрычніка 1937 г. адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га была расстраляна цэлая група пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі. Усяго ў тую ноч былі зьнішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату. Падзяка. Гэтае відэа змагло атрымаецца дзякуючы інфармацыі, якую мы старанна адбіралі пры стварэнні кліпа. У першую чаргу хочацца выказаць падзяку: * Андрэю Хадано
Back to Top