LIVE: Канцэрт памяці Вітольда Ашурка (1970 - 2021)

Падтрымаць сям’ю Вітольда Ашурка можна па спасылцы: Канцэрт памяці Вітольда Ашурка (1970 - 2021). 29 траўня, 20:00 Беларускі фонд культурнай салідарнасці прысвячае наступны анлайн-канцэрт памяці актывіста, сумленнага чалавека і шчырага беларуса Вітольда Ашурка. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя яго сям’і на дапамогу ў гэтую няпростую хвіліну. У канцэрце прымаюць удзел: Алесь Дзянісаў Андрэй Мельнікаў & Андрэй Сенажэнскі Сяргей Чарняк Зміцер Вайцюшкевіч Лявон Вольскі За свае 50 год Вітольд паспеў зрабіць шмат. У тым ліку і для захавання гістарычнай памяці. Разам з паплечнікамі аднаўляў месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага, ставіў крыжы на месцы пахавання паўстаўнцаў і зрабіў помнік невядомым паўстанцам. Гэта вялікая страта для Беларусі. Мы перакананыя, што вінаватыя ў гэтай смерці абавязкова атрымаюць сваё. Вечная памяць. Мы ў сацсетках: 👉 Telegram -
Back to Top