За тыдзень у Мінску зарэгістраваны тры выпадкі, калі людзі праваліліся пад лёд

Здарэнні на Камсамольскім возеры, Свіслачы і Чыжоўскім вадасховішчы. Выратаваць удалося ўсіх. Часцей за ўсё ў палонку трапляюць рыбакі і тыя, хто хоча скараціць шлях. Бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй ад 10 сантыметраў. Пры гэтым ён павінен быць блакітнага колеру. Калі лёд становіцца шэрым або жоўтым, рызыка праваліцца ўзрастае. Калі чалавек праваліўся пад лёд, трэба выклікаць ратавальнікаў і хуткую дапамогу. За гэты час дапамагчы пацярпеламу можна падручнымі сродкамі: вяроўкай, палкай або рэменем.
Back to Top