Крымінальная справа па факце жорсткага абыходжання з жывёлай узбуджана ў Віцебску ()
Жанчына, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, выкінула сабаку з балкона восьмага паверха ў абласным цэнтры. Пра здарэнне 26 лістапада а палове першай ночы ў дзяжурную службу Першамайскага РАУС паведамілі суседзі, якія чулі крыкі з кватэры на восьмым паверсе дома па вуліцы Чкалава і ўбачылі сабаку, які ляжаў пад балконам. Па факце жорсткага абыходжання з жывёлай, якое прывяло да яе гібелі, Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017