Ушанаваньне ахвяраў НКВД на Дзяды 1988 / 89 гг.

Курапа́ты — лясны масіў на паўночным ўскрайку Менску, Беларусь, дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937—1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: да 7 тысячаў чалавек (паводле Генэральнана пракурора Беларусі А. Бажэлкі), ня менш за 30 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора БССР Г. Тарнаўскага), да 100 тысячаў чалавек (паводле даведніка «Беларусь»), ад 102 да 250 тысячаў чалавек (паводле артыкула Зянона Пазьняка ў газэце «Літаратура і мастацтва»), 250 тысячаў чалавек (паводле прафэсара Вроцлаўскага Ўнівэрсытэту Зьдзіслава Віньніцкага) і болей (паводле брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса). З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі, што паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гі
Back to Top