«Самая жаданая» – прэм’ера ў новым тэатральным сезоне ()
«Самая жаданая» - першая прэм’ера тэатра імя Якуба Коласа ў новым сезоне. Рамантычная камедыя сучаснага беларускага аўтара Сяргея Гіргеля па матывах французскай драматургіі. Гэта гісторыя пра пошукі кахання і пра тое, што ніякае мастацтва, ніякая творчасць не заменяць блізкага і дарагога душы чалавека. Мастацкае афармленне прыдумала Наталля Лавіцкая-Ярмолава — гэта яе дэбют у якасці сцэнографа. Рэжысёр-пастаноўшчык – Ніна Обухава.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017