Я хаджу закаханы - ВIA “Верасы“

Я хаджу, закаханы у твае краявіды, І шапчу, як прызнанне: “О, мой край дарагі!“ Зноў нясу табе ў споведзь і трывогі, і крыўды, І надзеі, і ўцехі, і любоў, і грахі. Зноў нясу табе ў споведзь і трывогі, і крыўды, І надзеі, і ўцехі, і любоў, і грахі. Пасля доўгіх растанняў і далёкіх вандровак Я навекі вярнуся ў засень клёнаў тваіх. Толькі з роднага долу, толькі ў роднай дуброве - Як не дрэвам, хоць кветкай прарасту для жывых. Толькі з роднага долу, толькі ў роднай дуброве - Як не дрэвам, хоць кветкай прарасту для жывых. Я хаджу, закаханы у твае краявіды, І шапчу, як прызнанне: “О, мой край дарагі!“ Толькі з роднага долу, толькі ў роднай дуброве - Як не дрэвам, хоць кветкай прарасту для жывых. песня “Я хаджу закаханы“ Кампазитар: Iгар Лучанок На верш: Нiл Гiлевiч Выконвае: ВIA “Верасы“ (аўдыё) фрагмент дакументальнага фільма «Художник Леонид Щемелев Радуга жизни», БТ, 1983 год - выкарыстан матэрыя
Back to Top