Homo aquarius

Homo aquarius І зноў, як колькі год таму, За кропляй кропля – долу, долу Маўчыць стары, юнак “Чаму?” Ізноў пытае; гэць дазволы! Буяюць дрэвы, карані Сваю вадою толяць смагу, Агнём лясы ды трухай пні Ідуць у нябыт. Жывем няблага: Хтось мае хэнць, хтось любіць ружы, А хтось ад відна п’е віно, Мільёны кропель у калюжы Заўжды зліваюцца ў адно І той юнак, калісь імклівы, Крыклівы, прагны і шпаркі Маўкліва з галавою сівай Стаіць ля берага ракі... 26 чэрвеня 2010 г., Гомель
Back to Top