У ваенным гарадку Заслонава 70 сямей атрымалі кватэры ()

Пяціпавярхоўка, якая прыняла навасёлаў, каля 10 год стаяла на кансервацыі. Рашэнне ўдыхнуць у яе другое жыццё было прынята Міністэрствам абароны і Віцебскім аблвыканкамам. Літаральна за год дом, у якім былі толькі сцены, стаў паўнавартасным жыллём. Доўгачаканыя квадратныя метры прадастаўлены сем’ям ваеннаслужачых на арэнднай аснове. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top