Забойныя жарты пра Мелказёрава, жах Акрэсціна, чым круты Камісаранка і $750 тысяч на лекі | КАЛІНКІН

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новая @malina_by. У госці да нас завітаў комік Саша Калінкін, які з’ехаў у Польшчу ад пераследу рэжыма Лукашэнкі, а атрымаў шанец пазмагацца за сваё жыццё. Цяжкая хвароба СМА, 750 тысяч долараў на лекі, якія выдаткавала Польшча, рэспект жонцы і мара насіць яе на руках і слёзы, калі гаворка зайшла пра дзіцёнка. Гэта самае кранальнае інтэрв’ю праекта. Але таксама мы паразмаўлялі пра беларускамоўны стэндап, чым круты Камісаранка, чаму Лукашэнка баіцца гумару і чаму бацька лічыць сябе Ісусам Хрыстом. Асобная гісторыя – як трапіў на Акрэсціна, чаму паставіў суддзю ў тупік, дзікая гісторыя пра хлопца ў майтках і аўтаматчыкі, з-за якіх была думка, што гэта канец. ❗ Калі будзе канцэрт у вашым горадзе, абавязкова схадзіце! Расклад, а таксама магчымасць падтрымаць без канцэрта, тут: 🍎 Самы сок: 00:00 – лепшыя моманты 00:14 – страшная хвароба СМА, 750 тысяч долараў на лекі і прычым тут Польшча 03:04 – як праяўляецца хвароба ў Калінкіна і вывучаная бездапаможнасць беларусаў 10:07 – як жонка дапамагае перажываць хваробу і рэспект 14:18 – 20 хвілін праляжаў у снезе, ніхто не падышоў, Мінск: як так? 16:42 – «Што будзе, калі Мелказёраву адсекчы галаву?» – жарты ад Калінкіна 20:24 – як Калінкіна заграблі ў аўтазак, а жонка паехала разам з ім 25:36 – Акрэсціна, як суддзя ўпала ў ступар, збіты хлопец у майтках і аўтаматчыкі 29:00 – Лукашэнка і «Хлус, хлус, хлус», Цапкала і «Паварот не туды», Латушка і «Апенгеймер» 31:09 – дзед буяніць, чаму беларусы шмат выбачаюцца і як стаць нахабным 37:22 – стэндап на беларускай мове, роля Камісаранкі і як прымаў удзел у трэшы на ТНТ 44:14 – чаму Лукашэнка баіцца гумару 47:56 – ці змог бы забіць чалавека, чарапашка і кава з Алексам Фергюсанам 50:28 – укол за 125 тысяч долараў: што потым? 58:00 – чаму Польшча дапамагае лячыць СМА, а Беларусь - не 1:05:37 – Салігорск, клей «Мамент» і бацька, які лічыць сябе Ісусам Хрыстом 1:13:09 – начная аптэка, два «баяны» і чаму няёмка, калі замаўлялі тэст на цяжарнасць 1:18:33 – КВЗ ці Comedy Club? Чым падобныя Лукашэнка і Пазняк? 1:23:17 – разагрэў Камісаранкі: гэта як? 1:29:28 – колькі зарабляе комік і чаму бывае цяжка 1:36:00 – што матывуе і мара насіць жонку на руках 1:36:21 – жыццё – маліна? (спойлер: тут да слёз) Сацсеткі. Трэба падпісацца! 💎 Instagram Мелказёрава: 💎 Маліна Shorts: @malina_shorts 💎 Instagram Калінкіна: 🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв’ю MERIEM: Мінулыя выпускі: 🔥 🔥 🔥 🔥 🔥 #Беларусь #лукашенко #стэндап
Back to Top