У вайсковай часці 5524 прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй ()
Мерапрыемства прымеркавалі да 24-ай гадавіны з дня яе ўтварэння. Паглядзець на быт салдатаў і іх вайсковыя будні прыйшлі школьнікі і навучэнцы гарадскіх каледжаў. Для гасцей была арганізавана выстава сучаснай тэхнікі. Салдаты прадэманстравалі сітуацыі, з якімі ім прыходзіцца сутыкацца падчас нясення службы – ахова грамадскага парадку, размініраванне, пошук наркатычных сродкаў, суправаджэнне зняволеных, а таксама фізічную падрыхтоўку.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017