Stary Olsa - U karčmie (In taberna) - OFFICIAL VIDEO

Першы кліп гурта “Стары Ольса“ на сярэднявечную застольную песню “In taberna“, зняты ў паляўнічым дамку ў лясах Магілёўшчыны ў 2003 годзе. Удзельнікі: рыцары клуба “Княжы гуф“ і клуба “Вялікае Княства“, а таксама асобныя артысты і каскадзёры. Здымкі: студыя “Дуэт“, Мінск. Рэжысёр: З. Сасноўскі. Мантаж: А. Беладубенка. У карчме калі мы былі, Справы нас не клапацілі. Ў галаве адны забавы: Піва пі, вяселлю слава Той, хто у карчме бывае, Тлушч у цела назбірае, Стане моцным і здаровым Той, хто чуе гэты словы. Хто бярэцца з намі піці, Той нясумна будзе жыці. У забавах гора гіне, Зноў лье піва гаспадыня. Захлябнецца гора півам, Грукнуць келіхі шчасліва. Будзем піці, жартаваці, Будзем славіць Вакха, браце! Першы тост звычайна п’ецца За ўсіх тых, хто тут збярэцца. П’ем другі, каб волю меці, За жыццё падымем трэці. Чацьвёрты за Царкву Хрыстову, Пяты за моц князёву,
Back to Top