Канал “Культура“ Беларускага радыё - Мікіта Моніч. 03 Як хадзіць у музеі - 2 -

Галоўная задача музея - захаванне культурнай спадчыны. Ён ёсць сума ведаў, малая частка з якіх даступная для агляду. Асноўны працэнт калекцыі ніколі не будзе прадстаўлены Наведвальніку і той павінен з гэтым змірыцца. Калекцыя дзяржаўнага музея належыць народу краіны. Вы разумееце сваю адказнасць за ўступленне ў правы сімвалічнага валодання і абяцаеце на рэгулярнай аснове інспектаваць стан вашай сімвалічнай уласнасці. Тварам музея з’яўляецца яго пастаянная экспазіцыя. Уступаючы пад яго скляпенні, вы прымаеце лексічнае значэнне слова “пастаянны“ і абяцаеце не абурацца тым, што “вы ўжо былі тут год таму і не разумееце навошта вам зноў глядзець яе“. Вы гатовыя прыняць працоўную гіпотэзу, што выяўленчае мастацтва валодае падобнымі механізмамі ўздзеяння, што і Вашы любімыя музычныя трэкі, якія вы, напэўна, праслухоўвалі больш за адзін раз, хоць “там таксама тое самае“. Мастацтва гэта не прадмет, але ўзаемадзеянне, якое ўзнікае паміж экспанатам
Back to Top