Как выглядит новый паспорт Беларуси? / Як выглядае новы пашпарт Беларусі?

На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Паведамляецца, што нацыянальны пашпарт Беларусі – гэта ўнікальны праект праязнога дакумента, які ў далейшым будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў, а пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі.  Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, а бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза. МатолькаДапамажы: Беларускі Гаюн:
Back to Top