«Мая мама ў турме». Што кажуць дзеці палітзьняволеных | Моя мама в тюрьме

14 кастрычніка — Дзень маці. Што жадаюць сваім матулям дзеці, якія ня могуць быць цяпер разам зь імі? 4-гадовая Насьця і 6-гадовы Ваня цяпер у Варшаве з бабуляй. Іх маці Антаніна Канавалава разам з бацькам у турме. Сын зьняволенай выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай Іван амаль год жыве бяз мамы. Яе судзілі па справе студэнтаў. Сын праваабаронцы Тацяны Гацура-Яворскай Даніла ня можа быць разам з маці. Увесну іх з бацькам выслалі пад пагрозай дэпартацыі ва Ўкраіну за дзень да вызваленьня Тацяны з СІЗА. Тацяна Гацура-Яворская дагэтуль праходзіць падазраванай па крымінальнай справе і мае падпіску аб нявыезьдзе зь Беларусі. #Деньматери #Дзеньмаці #детиполитзаключенных #Беларусь #Филатченкова 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top