Уключайся ў шоў / The Show Must Go On / gusli / workshop

5 красавіка ў мяне згарэла майстэрня. Паўтары тыдні ў шпіталі з апёкамі. У вагні зніклі нарыхтоўкі, музычнае дрэва, электраінструмент, станкі, сотні неабходных прыладаў. Але я ніколі не спынюся. Буду адбудоўвацца. Зараз працаўнікі разбіраюць згарэлы дом. І ўжо праз тыдзень-другі пачынаем працы па падмурку новай майстэрні. Апошнія кадры з майстэрні - і пачынаю ўсё наноў. Хачу аддзячыць усім хто дапамагае грашыма, карыснымі прыладамі для выраба музычных інструментаў - без вас адбудова майстэрні расцягнулася бы на доўгія гады. Дапамога ўсё яшчэ патрэбна. Як дапамагчы: 1) Калі вы за мяжой, тут сабраныя варыянты: 2) Калі вы ў Беларусі, пералічыць грошы паводле АРІП (ЕРИП). Для гэтага трэба выбраць адпаведны пункт у вашым інтэрнет-банкінгу, затым пункт у АРІП «Банковские, финансовые услуги» - «Банки, НКФО» - «БПС-Сбербанк» - «Пополнение счета с картой». Трэба ўвесці номар рахунку ў фармаце IBAN. Такім чынам праведзены пералік грошай будз
Back to Top