Люблю наш край, старонку гэту

Сёння на вуліцы зімовае навор’е, а ў нашых сэрцах любоў… бо каляндар пачаў нам Дзень 14 лютага, калі ўсе тыя, хто любіць – прызнаецца ў гэтым. Мы ведаем, любоў шматгранная, а самая вялікая, верная, светлая, добрая, бязмежная любоў – гэта любоў да сваёй Радзімы! “Люблю наш край – старонку гэту” мерапрыемства з нагоды юбілея Брэсцкай вобласці прайшло сення у́ каледжы. Актывiсты прафкама i БРСМ падрыхтавалі стылізаваную тэрыторыю нашай вобласці, дзе кожны жадаючы змог прызнацца ў любові сваёй Малой Радзіме! Акцыя знайшла водгук у душах навучэнцаў, супрацоўнiкаў каледжа, кожны знайшоў словы для прызнання ў любві!
Back to Top