Гісторыя Беларусі, пакладзеная на музыку | История Беларуси, положенная на музыку

Музыка Алесь Дзянісаў з гурту “Dzieciuki“ ў сваёй творчасці спалучае музыку і гісторыю. Ці скрыўляюць паэтычныя вобразы гістарычную праўду? За што гісторыкі хваляць мастакоў, якія працуюць у гістарычным жанры? Чаму Алесь Дзянісаў пастанавіў працаваць у гістарычным жанры? Як ён знаходзіць баланс паміж гістарычнаю аб’ектыўнасцю і мастацкаю суб’ектыўнасцю? Як мастацтва дапамагае гісторыкам? Ці знайшлі адлюстраванне ў творчасці Алеся паслявыбарчыя пратэсты 2020–21 гг.? Як ставіцца лукашэнкаўскі рэжым да музычных праектаў Алеся? Пра гэта ў праграме “Загадкі беларускай гісторыі“ распавядае #алесь_дзянісаў Аўтар і вядоўца – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
Back to Top