«Дзеці рэвалюцыі». Маленькія сведкі рэпрэсій

Падкаст “Вясна прыйдзе” сабраў пяць гісторый дзяцей і іх рэпрэсаваных бацькоў. Як васьмігадовы Гера ўжо чатыры гады чакае свайго палітзняволенага бацьку; як дзесяцігадовая Багдана апынулася ў прытулку з-за арышту яе маці; як сын бачыў збітага бацьку, а дачка цяпер баіцца міліцыі. Гэтыя гісторыі паказваюць, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на самае ўразлівае — дзяцінства. ТВ: гвалт Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@ і запаўняйце анкету Музыка: Kata Bitowt Тайм-коды: 00:00 Пра што выпуск 00:55 Гісторыя першая. “Да нас дахаты прыехалі губазікі. А дома была лагапед з дачкой” 4:11 Гісторыя другая. Андрэй Тупоўскі: “Першы раз у майго сына пацякла сляза” 13:42 Гісторыя трэцяя. “Дачка дагэтуль баіцца паліцэйскіх” 18:38 Гісторыя чацвёртая. Наталля Карнеева: “Я была тры месяцы ў турме для дарослых, а дачка была два з паловай месяцы ў турме для дзяцей” 30:54 Гісторыя пятая. Вольга Якубоўская: “Сына булляць у школе. Дзеці смяюцца: “О, ха-ха, ён не бачыў тату чатыры гады, у турме сядзіць“”.
Back to Top