Муж валянтэркі «Вясны» пра сустрэчу ў турме | Муж волонтёрки «Вясны» про встречу в тюрме

Упершыню за год палітзьняволеная валянтэрка «Вясны» Марфа Рабкова сустрэлася з мужам у СІЗА-1. Дзяўчыне пагражае да 12 год турмы. У інтэрвію Свабодзе Вадзім Жаромскі расказаў, чаму ягоная жонка не падпісала прашэньне аб памілаваньні, пра што нельга гаварыць на спатканьнях у турме, як Марфа перажывае сьмерць бацькі і калі чакаецца суд. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак: #рабкова #РадыёСвабода #палітвязьні #турма
Back to Top