Калыханка белорусская

Художник - Наташа Четкова Словы Г. Бураўкіна Музыка В. Раінчыка Исполняет Ядвига Поплавская Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Прыпеў: Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гулі ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі, і стрыжы, Спяць машыны ў гаражы. Ты так сама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. Прыпеў: Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. А-а-а Вачаняты закрывай. А-а-а Вачаняты закрывай. Прыпеў: Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай.
Back to Top