Калыханка (Доўгі дзень...)

Калыханка гучала ў “Калыханцы“ на Беларускiм тэлебачаннi. Г. Бураўкін, В. Раінчык. Пае Я. Паплаўская. Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Прыпеў: Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. (2 разы) Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. Прыпеў.
Back to Top