Наш раён у рамках візіту ў Магілёўскую вобласць наведала дэлегацыя з японскага ...

Наш раён у рамках візіту ў Магілёўскую вобласць наведала дэлегацыя з японскага горада Такео на чале з намеснікам мэра Масадзі Кітагава. У склад японскай дэлегацыі ўвайшлі намеснік мэра горада Такео, дэпутаты гарадскога савета, кіраўнікі будаўнічых арганізацый, устаноў дашкольнай адукацыі, кампаніі па перапрацоўцы і продажы прадуктаў харчавання. Прыезд прадстаўнікоў Японіі на Магілёўшчыну адбыўся ўпершыню, меў дзелавы характар і прайшоў у рамках візіту ў адказ пасля наведвання Японіі паслом Беларусі. Наведала дэлегацыя і Шклоўскі раён.
Back to Top