Як я правяла гэтае лета? Пра Рэвалюцыю і перажыванні з-за мяжы

На шчасце ці на жаль, я не змагла патрапіць у Беларусь перад выбарамі, ані пазней, на пратэсты. Таму доўга сумнявалася перад тым, як запісаць ролік на гэтую тэму. Аднак, мяркую, любы чалавек з дыяспары або сябар Беларусі вам скажа, што здалёку Рэвалюцыя перажываецца цалкам інакш: гэта і пачуццё віны за ўласную бяспеку, і страх за блізкіх і сяброў, боль за затрыманых, пабітых і забітых, а яшчэ часты недахоп эмацыйнай інфармацыі (паўнавартаснага адчування атмасферы і настрою). Я проста скажу некалькі слоў пра свае ўражанні, патлумачу, чым я імкнулася дапамагаць і падтрымліваць беларускую грамадскую супольнасць. Без мудрагелістых “што рабіць я ведаю, мне лепей бачна з-за мяжы”. Гэта проста іншая перспектыва. Кубак: Polskie Radio Гарбата: імбір з яблыкам
Back to Top