Напад на ўдзельнікаў канферэнцыі | Нападения на участников конференции

На пачатку сакавіка ў сталічным бізнес-клубе “Imaguru“ мусіла адбыцца канферэнцыя Лігі студэнцкіх аб’яднанняў Аднак на сустрэчу завіталі нязваныя госці. З воклічамі “Міліцыя, падымаемся!“ усіх прысутных паставілі тварам да сцяны. Яны былі ў цывільным, нават не ў балаклавах, а ў звычайных масках. Затрымалі каля 30 асобаў. Большасць адпусцілі ў гэты ж дзень, без складання пратаколу. На жаль, чатырох студэнтаў пакаралі арыштам.
Back to Top