Пратасевіч пра збіццё

“Мяне завялі кудысьці за рог, каб не відаць было. Трымалі двое, заламаўшы рукі. Яшчэ адзін чалавек стаяў, біў мяне па галаве і нагах, і яшчэ двое стаялі ззаду, каб нічога відаць не было“ - распавядае непаўнагадовы сябра „Маладога фронту“. Раман Пратасевіч вывесіў бел-чырвона-белы сцяг непадалёк будынку Адміністрацыі прэзідэнта -- на доме на рагу вуліцы Леніна і плошчы Незалежнасці. Унізе пад пажарнай лесвіцай яго ўжо чакалі міліцыянты ў цывільным і спецназаўскі мікрааўтобус.
Back to Top