Маё пакаленне у цемры расло,
Цяпер яму цемра - таксама святло.
Маё пакаленне расло на мяжы
З заслонай жалезнай у самай душы.
Маё пакаленне хаваецца ў цень,
У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень.
Маё пакаленне гуляе і п´е,
Стаіць на каленях, не любіць сябе.
Набыць бы даляры, прадаць бы рублі,
А потым падалей ад гэтай зямлі.
“Мы вольные птицы, пора, брат, пора!“
На стомленых крылах у вырай ці ў рай.
Маё пакаленне сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і сядзіць на ігле,
Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць,
І трэба падняцца, і цяжка стаяць.
Мы, беларусы, з братняю Руссю
Шукалі да шчасця дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб´яднала, ні многа ні мала,
Удзел у дурной барацьбе.
Коласу слава, слава Купалу!
Але дзе месца тут для цябе?
Згрызоты сумлення, пакуты душы.
Маё пакаленне, маё “настальжы“.
Твае сутар