Пасланне з Беларусі

Беларусы пішуць нам, што Беларусь – жыве! Навіна аб прызнанні вокліча Жыве Беларусь! “нацысцкай сімволікай“ моцна абурыла беларусаў. У той дзень мы атрымалі вельмі шмат узрушаных, але натхняльных паведамленняў. У тым ліку – і знутры Беларусі. Але ж адно з іх уразіла мяне асабліва. Уразіла моцна і стала для мяне выразным доказам, што беларусы не здаліся і не скарыліся. Што цемра “рускага свету“ і лукашызму не здолее нас задушыць. Што мы не страцілі сябе і сваёй ідэнтычнасці. Таму хачу, каб вы таксама пачулі гэтае пасланне з Беларусі і адчулі тое ж самае, што адчуў я, калі атрымаў яго. “ЖЫВЕ“ Яны б хацелі, каб я змоўк. Але ж не змоўк. Хіба заціх да часу. Яны б хацелі, каб я знік. Але ж не знік. Хіба да часу прыхаваўся. Яны б хацелі, каб я стаў сляпым, глухім. Каб пазабыўся волі. Але ж цяпер я бачу й чую ўсё. І памятаю. Добра, як ніколі. Яны б хацелі запалохаць ды зламаць мяне. А не. Бо я ж – нязло
Back to Top