Залатая Горка і помслівы скнара | Паданне пра Залатую Горку: як не даць злосці панаваць над лёсамі?

Залатая Горка ў беларускай міфалогіі займае досыць сціплае месца. А, між тым, гэта вельмі значнае месца як для тых, хто насяляў стары Менск, так і для сучаснікаў. Вось што захавалі пра яго міфы Беларусі… Было гэта ў тыя гады, калі Менск быў невялічкім, але добрым гандлёвым мястэчкам. Міфы пра беларусаў сведчаць, што жылі ў ім простыя людзі, якія трапляюцца і зараз: сумленныя – калі гэта выгадна; вясёлыя – ад таго, што стаміліся сумаваць; смелыя – бо цяжка прызнаць у сабе баязліўцу; сарамлівыя – у пагоні за шляхетнасцю; грэшнікі – бо лягчэй маліцца, чым верыць... Людзі як людзі. Чаго тут яшчэ казаць... Мы ж сябе ведаем вельмі добра. Можа, таму і жахаемся люстэрак, у якіх часам можна разглядзець не толькі рысы твару, але і абрыс душы. Так і Лекс Цыбулевіч мог жыць ў любы час. Атрымаў ён добрую пасаду за падтрымку прышлага князя, потым утрымаўся пры ўладзе, калі вярнуўся сапраўдны гаспадар. Быў ён чалавек сквапны, да чужога ахвочы. Прымушаў людства прыносіць “невялічкія падарункі” за выкананне ім
Back to Top