znak stop - Фары [Lyric Video]

Фары Вось мы ідзём у тым накірунку, дзе сонца нам кажа, што ідзе спаць. Ноч паглынае і не дасць прытулку, таму будзем сэрцам дарогу шукаць. Маўчанне прыносіць смутак і не пакідае сілаў. Маўчанне прыносіць смутак, але пакідае сілы Насустрач праехала пару машын: як заўсёды той, хто кіруе, не маўчыць, таму і тут не выпускаюць магчымасць сваё слова падключыць. Але мы маем свой план і на святло чужых фараў Арыентавацца не будзем Сёння нас вядзе мара. Прыпеў. Павер, ты можаш, і я змагу. Бог крочыць побач - накіруе па бязмежжы маю і тваю дарогу. Навокал стала цёмна, не разгледзець месца. Фары тусклым колерам ім перад носам свецяць. Не пазбаўляй мяне школы маіх памылак новых: я не хаваюся ў цень пад дрэвам кволым. Можна сказаць, што заўгодна, а сэрца адчувае так як ёсць. Паказваць свае веды з ціхага і цёплага крэсла - гэта модна. Я падкрэслю - такі спосаб - не наша моц. 3. Усё растлумачыць промень яго адкрые нам гарызонт Не з’явіцца ён не можа Бо зямля робіць свой паварот
Back to Top