«Вясёлка над плёсам» — анімаваны альбом дзіцячых песень Змітра Вайцюшкевіча

Прэм’ера! Супольны музычны праект «Вясёлка над плёсам». У дзень абароны дзяцей і першы дзень лета Зміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе новы альбом, запісаны пры ўдзеле некалькіх дзясяткаў беларускіх музыкаў. Слухаць на ўсіх лічбавых пляцоўках: Альбом «Вясёлка над плёсам» складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. Гэта сапраўдны музычны праект: у запісе кружэлкі ўзялі ўдзел тры дзясяткі творцаў, сярод якіх, апроч Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор. — Я рады, што атрымалася сабраць на адной кружэлцы столькі выдатных імёнаў, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Альбом найперш дзіцячы, але вельмі раю паслухаць яго і дарослым: у наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчык святла. Разам з альбомам музыка прэзентуе і яго яскравую анімаваную версію, якую стварылі Андр
Back to Top