Крама & Палац & Сябры -- Гомельскі вальс

рэжысёр Ягор Хрусталёў, 1996 Відэа на песню першых беларускіх рок-каралей было задумана да 10-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. Акром “Крамы“ да выканання далучыліся заснавальнікі стылю фолк-мадэрн - гурт “Палац“, ды “Сябры“ ў асобе тады яшчэ не народнага, але заслужанага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі. Выйшла кранальнае музычнае ўшанаванне да 26 красавіка, якое, аднак, палічылі “занадта сумным“. Пасля прэм’еры кліп больш на тэлеэкранах не паказваўся, а “Краму“ доўга яшчэ не клікалі на тэлебачанне. “Гэта наш лёс, гэта наш шлях i наш праклён“, - відаць, што такія словы з песні здаліся надта крамольнымі тэлевізійным ідэолагам -- акцыя апазіцыі “Чарнобыльскі шлях“ тады збірала каля 50 000 чалавек.
Back to Top