Ноч купальская читает Борис Рудин(На Белорусском языке)

Музыкальное оформление Nikos Ignatiadis – тема Island Of Love Ноч купальская прыходзіць светам зорак таямнічых, полем месяц дзіўны бродзіць, на Купалле мяне кліча. Ой ты,ночка-чараўніца, адкажы мне,Купалінка: Дзе жыцця майго крыніца? Дзе любоў мая - дзяўчына? Адказалі зоркі-вочкі: “Знае рэчанька лясная, дзе Купалейкава дочка для яе вянкі сплятае“. Ой ты,рэчанька-крынічка, затрымайся на хвілінку: дзе майго світання знічка? дзе любоў мая - дзяўчына? Рэчка ціха гаманіла, у кветках уся,як на выданні: “Месяц знае шлях да мілай, але толькі да світання“. Ой ты,месяц - лунь крылаты, ты ў маё павер каханне, на Купалейка на свята затрымайся ў развітанні. Ноч ня доўгая ўлетку згасла хутка,як лучына. Не спаткаў я шчасця кветку, я сустрэў красу- дзяўчыну. А над рэчкай над крынічкай промнем сонейка чаруе, і апошнюю зарнічку нам на добры лёс даруе!
Back to Top