2016/01/23, 19 тур, Граніт - Red Bisons - 5:5 (увесь матч)

Мы разгубіліся на такой вялікай пляцоўцы, як БДУФК, нашая тактыка 3-1 там не зусім працавала. Добра пачаўшы, пасля гэтага мы прапусцілі запар 4 мячы, прайграваючы ўжо 2:4, што вымусіла нас пайсці наперад, наладзіць прэсінг і ціснуць суперніка. Такія захады далі плён у выглядзе трох мячоў запар. Перамагаем 5:4, супернік здымае брамніка, як у хакеі, іх брама пустая, дадатковы гулец на пляцоўцы, яны бяруць тайм-аўт, 37 секундаў да пераможнага канца. І ў самай апошняй атацы яны нас даціскаюць...
Back to Top