Шклоўшчыну ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі наведалі дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў

2 красавіка 1996 г. падпісаны Дагавор аб утварэнні Згуртавання Расіі і Беларусі, а 2 красавіка 20 гадоў таму - Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. І штогод у гэтую дату адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. На працягу ўсёй гісторыі два гэтых народа былі непарыўна звязаны, устойліва пераносілі нягоды, разам працавалі і развіваліся. І ў гэтую знакавую як для Беларусі, так і Расіі дату па традыцыі дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў - Югорск Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі і Аленіна Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі наведалі Шклоўшчыну.
Back to Top