Лукашэнку не дазволяць забіваць за межамі? | Лукашенко не дадут убивать за рубежом?

Ці здольныя беларускія спецслужбы ліквідаваць праціўнікаў рэжыму за мяжой? Інтэрнэт узарвала інфармацыя пра спецыяльнае вайсковае падраздзяленне для выканання любых, нават самых брудных загадаў Лукашэнкі – у тым ліку і забойстваў палітычных апанентаў за мяжою. Працаўнікі між іншага павінны валодаць англійскай, а таксама польскай ці літоўскай мовамі. Чым займаліся беларускія спецслужбы апошнімі гадамі на тэрыторыі Польшчы? Ці звязаныя яны з забойствам Паўла Шарамета ва Украіне? Сюжэт Змітра Міцкевіч для праграмы “Прасвет“ з Сяргеем Пелясою Калаж з фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum
Back to Top