17. Я Сын Таго Краю

Я - сын таго Краю (А.Змагар, А.Мельнікаў) Em B7 Я - сын таго Краю‚ дзе гаі‚ лясы‚ Em Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца‚ Am D G Em Дзе пекныя кветкі‚ дзе ткуць паясы‚ Am B7 Em Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца. Я - сын таго Краю‚ дзе нівы‚ сады‚ Дзе ў зелені топяцца хаты‚ Дзе жніўныя песьні з грудзей маладых Зьвіняць дыямэнтамі шатаў. Я - сын таго Краю‚ дзе сінь васількоў Гуляе з русалкамі ў жыце‚ Дзе льлецца бадзёрасьць з дрыгвіцкіх вянкоў‚ Дзе краскамі поле іскрыцца. Я - сын таго Краю‚ дзе зброю народ Трымае у моцных далонях‚ Дзе высака ўзняўся із нетраў балот Сцяг бел-чырвон-белы з Пагоняй. Альбом беларускіх вайсковых песьняў Праект - Арыгінал - Выканаўцы - Белы Легіён
Back to Top