Колькі каштуе самая вялікая навагодняя ёлка ў Віцебску ()

У Віцебску працуюць 28 кропак продажу жывых навагодніх дрэў. Ёлачныя базары размясціліся ў традыцыйных месцах гандлю ва ўсіх раёнах горада для зручнасці пакупнікоў. Працуюць з 9 да 19 гадзін і да 31 снежня. Кошт на ёлкі і сосны застаўся такім жа, як і летась. За елачку да метра — 8 рублёў, за трох-чатырохметровую прыгажуню — да 24-х рублёў. Больш за ўсё карыстаюцца попытам дрэвы ад метра да двух. Іх кошт — каля 10 рублёў. Дзяржінспекцыя аховы прыроды нагадвае, што за нарыхтоўку дрэў без дазваляючых дакументаў грамадзянам пагражае штраф ад 105-ці да тысячы пяцідзесяці рублёў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2016
Back to Top