“Ідэя Х“ з пісьменнікам Іллёй Сінам | “Идея Х“ с писателем Ильёй Сином

21 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, лаўрэат прэміі Гедройца Ілля Сін. Пошук нацыянальнай ідэі — такая ж вечная тэма, як і пошук адказу на пытанне “Як стаць шчаслівым?”. Дыскутаваць на тэму нацыянальнай ідэі можна яшчэ шмат гадоў, і гэта не будзе бескарысным заняткам. Гэта ўсё вельмі плённа, бо фармуе агульны інтэлектуальны дыскурс. Гэты пошук — нагода для дыялогу паміж самымі рознымі людзьмі, падчас якога нараджаецца ўзаемаразуменне. Што для беларусаў важна. Бо мы як нацыя цяпер перажываем юначы стан фармавання будучыні, беларусаў як завершанай нацыі, перакананы Ілля Сін. Пра тое, чаму “стан незавершанасці пошукаў нацыянальнай ідэі” — цудоўны стан, пра карысць дыялогу ў грамадстве, а таксама пра ролю ва ўсім гэтым літаратуры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іллёй Сінам. ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram:
Back to Top