САХАШЧЫК – пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам» | ТОК

У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фронце. У вялікай размове Валерый Сахашчык распавядае пра сучасную вайну, зброю, параўноўвае міністра абароны Хрэніна і ўкраінскага галоўнакамандуючага Залужнага, кажа пра патрыятызм сакратара Рады бяспекі Вальфовіча. Тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не выкараненая «дзядуха» і чаму, каб пазбавіцца ад яе, трэба пачынаць са школ. Даводзіць, чаму ў беларускай вайсковай сістэме немагчыма не красці. Сахашчык таксама тлумачыць, чаму падзяляе Полк Каліноўскага і яго штаб, і згадвае, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі». Кажа, ці была спроба яго атруціць і што было ў ягонай машыне, якую абрабавалі ў Чэхіі.
Back to Top