Святары на ўзор Хрыста. Праваслаўны - К. Жданаў, каталіцкі - М.Буклярэвіч. | #костёл #Беларусь

Чацвёртая нядзеля Велікодная ў католікаў - нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях да святарства. У праваслаўных сёння нядзеля вербная. З гэтай нагоды ўсіх, хто мае сёння чвяткуе віншую са святам! І думаю, сёння разважанні пра Добрага Пастыра - Божага Сына Ісуса ёсць добрай нагодай прагадаць пра прыклады святых святароў. А такія маем у кожнай канфесіі. Прытча Хрыста з дзесятага раздзела Евангелля паводле Яна, пра пастыра, авечак і ваўкоў тычыцца кожнага з нас. Тычыцца і вобраз самаго пастыра. Бо вядома, што кожны хрысціянін бярэ ўдзел у паўсюдным і каралеўскім святарстве, як кажа Апостал Павел. А ў кожнай сям’і для сваіх дзяцей першым святаром і пастырам ёсць бацька і маці. Але ж захапляюць прыклады святароў Міхала Буклярэвіча адміністратара каталіцкай парафіі ў Іказні, які прапаведуючы натхніў сваіх парафіянаў, бараніцца ад бандытаў -камуністаў. І стаў як святая Жанна Д’арк на чале антыбальшавіцкага паўстання на Браслаўшчыне. Ведаў добра, што каму
Back to Top