ХараЧакра - Летні джаз - Summer Jazz

Усім нам зараз патрэбныя добрыя весці! Хочацца падзяліцца харошай навіной ад нашага гурту. Мы скончылі працу над другім студыйным альбом, і зараз рыхтуем яго да рэлізу - прыдумоўваем дызайн, парадак песен, і шмат чаго яшчэ. А назва ў яго будзе такая - Б’ецца сэрца! Маецца на ўвазе сэрца нашага народу. Дазвольце таксама падзяліцца з вамі сапраўднай летняй песней пад назваю Летні джаз. Гэтая песня - гімн юнацтву, маладосці і бесклапотнаму лету, якога нам так не хапае. Спадзяемся, падчас праслухоўвання вы адчуеце летні настрой! Няхай гэтае лета падорыць вам сапраўдны, цёплы, ваш Летні Джаз! Дарэчы, 30ая студыйная праца нашага калектыву! 🎧Слухай ХараЧакра на любой зручнай пляцоўцы: Я.Музыка - ​ Spotify - ​ VK Music - ​ Apple Music -
Back to Top