J:МОРС & FolkRada – Блізка

У купальскія дні прадстаўляе прома-відэа на адмысловую летнюю версію песні “J:морс“ & FolkRada “Блізка“. У роліку на яе зняліся 150 чалавек з розных краін у адзенні з беларускай сімволікай. Лепшая песня Беларусі па выніках нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра“ за 2016 год загучала ў аноўленай аранжыроўцы з даданнем яскравых купальскіх спеваў дзіцячага ансамбля FolkRada пад кіраўніцтвам Ірэны Катвіцкай. Відэашэраг быў створаны на аснове фотаздымкаў у беларускім стылі, якія на заклік крамы дасылалі беларусы з розных куткоў Зямлі, візуальна распавядае пра “тое, што нам блізка“.
Back to Top