Павал Латушка: “Мы не апазіцыя – мы большасць“ | Белсат (2020)

#23жніўня на пратэсце ў Менску ад імя каардынацыйнага савету прамовіў Павел Латушка, былы кіраўнік Купалаўскага тэатру. Ягоная палкая прамова выклікала хвалю воклічаў і апладысментаў. Пасля прамовы Паўла Латушкі слова ўзяў прадстаўнік працоўных Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Акцыі крывава разагналі сілавікі. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых дагэтуль невядомыя. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. Працаўнікі беларускіх прадпрыемстваў аб’явілі, што распачынаюць агульнанацыянальную забастоўку.
Back to Top