Аляксандар Віхор. Сьмерць у кайданках. Нестыкоўкі ў матэрыялах СК

Уноч з 11 на 12 жніўня 2020 году спынілася сэрца гамельчука Аляксандра Віхора. Ён быў затрыманы 9 жніўня ў Гомлі і асуджаны на 10 сутак за ўдзел у масавых беспарадках. Пасьля сьмерці Віхора бацькам яшчэ трое сутак не аддавалі цела сына, на якім заставаліся сьляды пабояў і гематомы. Пазьней Сьледчы камітэт адмовіў у распачынаньні крымінальнай справы з-за адсутнасьці вінаватых і забараніў капіяваць матэрыялы праверкі. Маці месяц ад рукі перапісвала 6 тамоў дакумэнтаў. У гадавіну сьмерці Аляксандра Віхора Радыё Свабода пагаварыла з роднымі і прачытала сьведчаньні тых, хто быў побач з маладым чалавекам апошнія тры дні ягонага жыцьця. #Віхор #Беларусь #РадыёСвабода 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top