Купалаўская варта

29 кастрычніка ў Курапатах, у месцы расстрэлу дзясяткаў тысяч нявінных людзей, у месцы, што стала сімвалам памяці ахвяр рэпрэсій, адбудзецца акцыя памяці “Ноч расстраляных паэтаў. Курапаты-Акрэсціна. Без тэрміну даўніны“. Зміцер Дашкевіч і Эдуард Пальчыс, стваральнікі і арганізатары акцыі, не раз былі затрыманыя, катаваныя і асуджаныя за сваю грамадзянскую пазіцыю. І сёння яны застаюцца за кратамі. Палітычныя вязні, героі сучаснасці. І яшчэ дзясяткі зняволеных, далейшы лёс якіх застаецца невядомым. Аўтара
Back to Top