Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндз

Сябры, пытаецеся што новага?  Ды нічога, вось пару дзён таму 1чэрвеня 2021г на судзе спрабаваў сабе горла перарэзаць Сцяпан Латыпаў… Яшчэ адна спроба суіцыду палітвязня. І хоць гэта становіцца ўжо нормай – трагічныя смерці ў невысветленых абставінах, а можа і забойствы або давядзенне да самазабойстваў, колькасць палітвязняў не змяншаецца, бо за краты саджаюць усё новых невінаватых людзей. У краіне, у якой насілле стала нормай, такія смерці абсалютна нічога новага. Ведаеце, калі думаю пра Беларусь і шукаю яе вобраз у Пісанні, то на думку прыходзіць шырока вядомая прытча пра добрага самараніна. (Лк 10, 29-37)
Back to Top