Белорусская мечта (поўная версія) / Belarusian Dream

«Беларуская мара» — першы фільм пра Плошчу. Афицыйныя старонкі: Прэмьера прайшла ў Мінску . Ягоная аўтарка — беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч. У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010--2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі, судзілішчы і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» постсавецкай рэспублікі. «Беларуская мара» — апавяданне пра тое, як рэжым можа зламаць чалавека. І пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым, нягледзячы ні на што.
Back to Top