Батл з Гугал перакладчыкам: дзеяслоў “адкрыць“ – Гаворым па-беларуску | Моўныя батлы. Ладны пераклад
На канале “Ладны пераклад” новы Батл з Гугал перакладчыкам! І на гэты раз – за розныя “адкрыцці”! А дакладней, то за дзеяслоў “адкрыць”.
Так, і ў рускай, і ў беларускай ён ёсць. Але ў рускай “открыть” можно што заўгодна: і “дверь”, і “книгу”, і “бутылку”, і “глаза”, і “рот”, і “новую звезду”. Гугал-перакладчык, дарэчы, прапануе беларусам таксама нічога не ўскладняць. Так, гэты ўніверсальны дзеяслоў сапраўды можна ўжываць у кожным названым выпадку і па-беларуску. Ніхто не забараняе. Але ўсё ж для кожнага “адкрыцця” ў нас ёсць сваё асобнае слова. Глядзіце:
▪️ для дзвярэй, вокнаў, аканіц, скрынь, вечкаў – і падобнага, што нагадвае нейкую дзверцу – правільней ужываць дзеяслоў “адчыніць”: адчыніць вокны;
▪️ для кніг, сшыткаў, дзённікаў, часопісаў, газет, складзеных абрусаў – і падобнае нешта шматслойнае - лепей разгарнуць: разгарнуць газету;
▪️ для бутэлек, калі ў іх корак сядзіць – адкаркаваць: адкаркаваць бутэльку;
▪️ вочы – расплюшчыюць;
▪️ ад здіўлення рот – разявіць;
▪️ а новую зорку на небе – вынайсці.
Шах
1 view
345
92
3 months ago 00:21:08 1
Omni-Man VS Bardock (Invincible VS Dragon Ball Z) | DEATH BATTLE!